Дзелавая авіяцыя ў Беларусі актыўна развіваецца. Паспяховыя прадпрымальнікі, буйныя арганізацыі, вядомыя грамадскія дзеячы маюць магчымасць арандаваць прыватны самалёт ці верталёт дзякуючы працы еўрапейскага авіяброкера AVIAV TM (Cofrance SARL).

Кампанія працуе на рынку дзелавой авіяцыі з 2005 года і мае прадстаўніцтва ў Беларусі ад першага дня свайго існавання. Мы стварылі сучасны сэрвіс браніравання персанальных рэйсаў анлайн, дзякуючы якому атрымаецца замовіць прыватны самалёт на патрэбны кірунак праз інтэрнэт, заключыць электронную дамову і адразу ж аплаціць яго. Увесь працэс зойме 5 хвілін, што зручна для дзелавых людзей, якія найвышэй цэняць свой час.

Перавагі арэнды прыватнага самалёта ў Беларусі

    1. Вы ляціце прамым рэйсам у патрэбную кропку свету, нават калі такога маршруту не здзяйсняюць самалёты авіякампаній.
  1. Вы эканоміце 5 гадзін, якія звычайныя пасажыры марнуюць на праходжанне рэгістрацыі і іншых працэдураў у аэрапорце.
  2. Кампанія AVIAV TM (Cofrance SARL) бярэ на сябе афармленне ўсіх дакументаў: дамовы арэнды, дазволу на рэйс, візаў і медыцынскай страхоўкі для пасажыраў.
  3. Вы ляціце ў кампаніі блізкіх людзей або калегаў, ніхто не дакучае вам.
  4. Прыватнае паветранае судна мае павышаны камфорт на борце: клімат-кантроль, індывідуальнае асвятленне, шырокія эрганамічныя адкідныя крэслы, мультымедыйныя сістэмы забаваў.
  5. Пры ахвоце лёгка замовіць у AVIAV TM (Cofrance SARL) дадатковыя паслугі: браніраванне гатэля, трансфер да/ад аэрапорта, абед з рэстарана на борце, канс’ерж-сэрвіс.

Як замовіць прыватны самалёт

Калі вас цікавіць арэнда прыватнага самалёта ў Беларусідык дастаткова пакінуць заяўку на сайце AVIAV TM (Cofrance SARL). Пазначце:

– пункты вылету і прызначэння,

– даты падарожжа туды і назад,

– колькасць пасажыраў,

– прыкладную вагу і габарыты багажу,

– пажаданні да рэйса, кантакты.

Форму дамовы лёгка спампаваць на сайце. Далей вы атрымаеце адказ ад менеджэра AVIAV TM (Cofrance SARL): на электронную пошту прыйдзе спіс самалётаў, гатовых адправіцца па зададзеным маршруце. У лісце будуць пазначаныя:

– кошт рэйса ў або два бакі,

– мадэлі і “ўзрост”самалётаў,

– колькасць месцаў у салоне,

– час пералёту,

– гадзіны апраўлення-прыбыцця,

– спасылкі на апісанні і фатаграфіі паветраных судоў.

Застанецца выбраць прыдатны варыянт і ўзгадніць дэталі падарожжа.

Дадатковыя паслугі аплачваюцца асобна, іх мусіце аб меркаваць з менеджэрам AVIAV TM (Cofrance SARL). Калі вам патрэбны павышаны камфорт на борце – ванна, спальня, абед з любімага рэстарана і эксклюзіўныя напоі, трансфер да аэрапорта, суправаджэнне перакладчыка, размяшчэнне ў гатэлі і пад., дык проста паведамце пра гэта пры афармленні заказу. Мы арганізуем падарожжа“пад ключ” з увагай на усе пажаданні.

Чаму AVIAV TM (Cofrance SARL)

  • Лідар на рынку дзелавой авіяцыі не толькі ў Беларусі, але і ў Еўропе.
  • Досвед працы на гэтым рынку 14 гадоў.
  • Доступ да сусветнай базы прыватных самалётаў: бязмежны выбар мадэляў і цэнаў для кліентаў.
  • Надзейныя партнёры ў розных краінах свету.
  • Супрацоўніцтва з асноўнымі аэрапортамі краінаў Еўропы, Азіі, Паўночнай Амерыкі.
  • Супрацоўнікі кампані і вольна гавораць па-руску і на многіх еўрапейскіх мовах (англійская, французская, нямецкая, італьянская, іспанская).
  • Прыватны самалёт у Беларусі атрымаецца замовіць на сайце за 5 хвілінаў.
  • Членства ў прэстыжных авіяцыйных бізнес-асацыяцыях: EBAA (European Business Aviation Association), NBAA (National Business Aviation Association), лідзіруюча й чартарнай сетцы Avinode.
  • Уласныя авіяцыйныя юрысты ў штаце. Празрыстасць кожнай здзелкі і фінансавых аперацый. Гарантыя прыватнасці і далікатнага падыходу да кліентаў і іх пажаданняў.
  • Кругласутачная служба падтрымкі.

Засталіся пытанні? Звяртайцеся ў зручны час. AVIAV TM (Cofrance SARL) адкрые Вам дзверы ў свет дзелавой авіяцыі!